НАН Беларусі стварае пладаводчыя комплексы ў чатырох рэгіёнах краіны

6 лістапада, Талачынскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук стварае пладаводчыя комплексы ў чатырох рэгіёнах Беларусі, паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Ён прымаў удзел у выязным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ў Талачынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перад вучонымі пастаўлены шэраг сістэмных задач, прызначаных вырашыць у тым ліку і праблемы вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі пладаагародніннай прадукцыі. З гэтай мэтай у Пружанах, Талачыне, Самахавалавічах створаны пладаводчыя комплексы, дзе вырошчваюцца саджанцы пладовых культур, закладзены сады, вядзецца будаўніцтва сучасных сховішчаў, асвойваюцца тэхналогіі перапрацоўкі пладоў. У бліжэйшы час такі комплекс будзе створаны на базе аднаго з прадпрыемстваў у Гомельскай вобласці. Па словах Міхаіла Мясніковіча, комплекс, створаны на базе Талачынскага кансервавага завода, які ўключае сад плошчай амаль 500 га і сховішча пладоў, стануць палігонам для адпрацоўкі сучасных тэхналогій садаводства. Атрыманы талачынцамі вопыт будзе распаўсюджаны на іншыя прадпрыемствы краіны. На выязным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі разглядаліся пытанні па развіцці насенняводства шматгадовых траў і выкананні даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, дадзеных пры наведванні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод". -0-