Народныя гулянні, шоў ложкароў і оперны канцэрт: Дні Саюзнай дзяржавы стартуюць на «Славянскім базары»
Яшчэ падчас мінулага "Славянскага базару ў Віцебску" Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў даўно палюбіўшыяся ўдзельнікам і гасцям фестывалю саюзныя мерапрыемствы праводзіць шырэй і багацей. Сказана – зроблена. Цяпер замест аднаго дня на форуме Дні Саюзнай дзяржавы, якія праходзяць з 15 па 17 ліпеня.
Перш за ўсё адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы за 2021-2022 гады ў галіне літаратуры і мастацтва. Ганаровую ўзнагароду ўчора з рук Прэзідэнта Беларусі атрымалі адразу тры аўтарскія калектывы. На вышэйшым узроўні было адзначана стварэнне канцэртных праграм у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", выдавецкі праект, прысвечаны 75-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне, "Гістарычная памяць Саюзнай дзяржавы" і праект "Ржэўскі Меморыял Савецкаму салдату". А сёння лаўрэаты раскажуць журналістам, як яны тварылі і чым натхняліся.
Нязьменная саюзная традыцыя – ускладанне кветак ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. У цырымоніі возьмуць удзел Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь.
Пра тое, якое будучае чакае беларуска-расійскія ўзаемаадносіны, будуць разважаць у сценах Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Да дыскусіі на тэму "Саюзная дзяржава – прастора для развіцця творчага патэнцыялу моладзі" далучыцца і Дзмітрый Мезенцаў.
З абеду да паўночы на Пушкінскай плошчы разгорнецца запальны open air. Але не зусім звыклы: выступаць будуць народныя калектывы з усёй Расіі і Беларусі. Абяцаюць пляскі, шоу ложкароў, любімыя застольныя песні.
Завяршальным акордам першага Дня Саюзнай дзяржавы стане гала-канцэрт з удзелам вядучых артыстаў і калектываў дзвюх краін. На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Алёна Ланская, Дыяна Гурцкая, "Хор Турецкого" і іншыя. Гледачы змогуць убачыць адыгейскія, башкірскія, беларускія, казачыя, рускія, татарскія, чачэнскія народныя танцы. Дарэчы, падчас канцэрта пройдзе цырымонія ўручэння спецыяльных дыпломаў і прызоў Пастаяннага камітэта СД.

У суботу запланавана адкрыццё адразу некалькіх выстаў. У Мастацкім музеі Віцебска прэзентуюць праект "Народныя промыслы – культурная спадчына Расіі". Пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы прывезлі знакамітую ніжненгорадскую матрёшку, якой сёлета спаўняецца сто гадоў. А майстры роспісу па фарфоры раскрыюць на выставе сакрэты легендарнай рускай гжэлі.
У год 135-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага расійска-беларускага мастака Марка Шагала свае дзверы таксама адкрые мастацка-адукацыйная выстава з калекцыі музея "Марк Шагал. "І на зямлі…", а таксама экспазіцыя графікі з калекцыі музея "Агасфер" у Арт-цэнтры Марка Шагала.
Завершыцца дзень, вядома, песнямі. Канцэрт беларускіх і расійскіх прызёраў міжнародных конкурсаў, выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" розных гадоў пройдзе ў КЗ "Віцебск".
У нядзелю арганізатары зрабілі стаўку на высокае мастацтва. Грандыёзны канцэрт зорак оперы Беларусі і Расіі прыме Віцебская абласная філармонія а 15:00. А ўвечары там жа на сцэну выйдзе ўлюбёнец публікі Дзяніс Мацуеў.