Народныя майстры з Расіі і Украіны прыедуць у горад майстроў на "Славянскі базар у Віцебску"
19 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Майстры народных рамёстваў з Расіі і Украіны прыедуць на кірмаш у горад майстроў на "Славянскім базары ў Віцебску", паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці Іван Лабацкі.
Горад майстроў размесціцца ў цэнтры народных рамёстваў "Задзвінне". Свае работы тут пакажуць віцебскія, смаленскія, пскоўскія майстры і госці з украінскай Белай Царквы. Каля 150 заявак паступіла арганізатарам кірмашу. Забаўляць майстроў і гасцей горада майстроў будуць не толькі фальклорныя калектывы з Віцебскай вобласці, але і госці з Кітая і В'етнама. Запамінальным абяцае стаць абласны конкурс традыцыйнай беларускай творчасці - "маляванак". Больш за 40 канкурсантаў прымуць у ім удзел.
Рашэннем Віцебскага гарвыканкама ўсе майстры будуць вызвалены ад выплаты падаткаў. -0-