Народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс адзначае падвойны юбілей

30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэуш Какштыс 31 кастрычніка адзначыць падвойны юбілей - 75-годдзе і 50 гадоў творчай дзейнасці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца літаратурнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Святлана Дашкевіч. Большую частку свайго жыцця артыст аддаў віцебскай сцэне. На яго рахунку ролі Труфальдзіна ў "Слузе двух паноў" Гальдоні, Жабрака ў "Сымоне-музыцы" Коласа, Качкарова ў "Жаніцьбе" Гогаля. З поспехам Тадэуш Какштыс выступаў і ў іншых пастаноўках. Разам з тым у паслужным спісе таленавітага артыста значацца і ролі ў кіно. Ён здымаўся ў фільмах "Людзі на балоце", "Знак бяды", "Новая зямля", "Суд", "Зорка Венера", "Маленькі баец", "Фабрыка мараў". Свой падвойны юбілей акцёр адзначыць на сцэне. 1 лістапада ён сыграе Іосіфа Трэцяга ў "Кракаўскім студэнце" Георгія Марчука і прыме віншаванні ад сваіх калег. А ў студзені 2010 года пройдзе яго бенефісны спектакль "На ўсякага мудраца хапае прастаты", у якім Тадэуш Какштыс выступіць у ролі Круціцкага.-0-