Парушэнні падатковага заканадаўства выяўленыя ў 98% правераных суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці

Нарушения налогового законодательства выявлены у 98% проверенных субъектов хозяйствования Витебской области

Па выніках праверак прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці падатковымі органамі ў 2012 годзе ў бюджэт паступіла Br26,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Віцебскай вобласці.

Падатковыя інспекцыі вобласці летась праверылі звыш 7,7 тыс. дзейных суб'ектаў гаспадарання. Парушэнні заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцкай дзейнасці ўстаноўлены ў 98% выпадкаў.

У выніку кантрольных мерапрыемстваў даналічана падаткаў, пеняў і адміністрацыйных штрафаў на суму Br27,7 млрд. Па выніках праверак у бюджэт Віцебскай вобласці дадаткова паступіла Br26,7 млрд. Акрамя таго, праведзенымі праверкамі абгрунтаванасці вяртання падатку на дабаўленую вартасць прадухілена Br14,4 млрд. незаконнага вяртання падатку з бюджэту.

З агульнай колькасці дзейных суб'ектаў, правераных у 2012 годзе, 165 працавалі без парушэнняў.