Парушэнні правілаў гандлю выяўлены ва ўсіх правераных КДК прыдарожных аб'ектах Віцебскай вобласці

4 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Парушэнні правілаў гандлю, гандлёва-вытворчай дзейнасці, санітарных прав і нормаў выяўлены ва ўсіх правераных Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці аб'ектах прыдарожнага сэрвісу ў рэгіёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце.

КДК Віцебскай вобласці ў маі-чэрвені бягучага года вывучаў пытанне развіцця ў рэгіёне прыдарожнага сэрвісу. У 2010 годзе аб'ём рознічнага тавараабароту аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу склаў Br186,8 млрд., прадастаўлена платных паслуг на суму Br1,8 млрд., у параўнанні з 2009 годам аб'ём выручкі павялічыўся на 33% і 25% адпаведна. На аснове аналізу гэтых даных КДК адзначыў, што асноўны аб'ём выручкі (99%) паступае ад рознічнага продажу тавараў і рэалізацыі прадукцыі грамадскага харчавання, у той час як ад рэалізацыі платных паслуг атрыманы нязначны аб'ём выручкі, што сведчыць аб недастатковым развіцці сферы паслуг у прыдарожным сэрвісе.

У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да 4 суб'ектаў гаспадарання, якія прадастаўляюць паслугі прыдарожнага сэрвісу на аўтамабільных дарогах пры выездзе з Віцебска, а таксама ў 5 раёнах Віцебскай вобласці, супрацоўнікі КДК адзначылі, што тэхнічнае забеспячэнне аб'ектаў адпавядае патрабаванням, устаноўленым нарматыўнымі дакументамі для дадзеных аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Аднак нізкі ўзровень якасці і культуры абслугоўвання, наяўнасць мноства парушэнняў патрабаванняў заканадаўства, што рэгулюе гандлёвую і гандлёва-вытворчую дзейнасць, не засталіся па-за ўвагай КДК. 

У кожным з 13 правераных аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу выяўлены парушэнні правілаў гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці, санітарных правілаў і нормаў, у 8 - канфіскавана тавараў, страў і сыравіны (57 найменняў) на суму Br667 тыс. са скончанымі ад 1 дня да 2,5 гадоў тэрмінамі прыдатнасці, у 9 - адсутнічала неабходная інфармацыя аб таварах і сыравіне, 4 работнікі не мелі допуску да працы з харчовымі прадуктамі, у 2 аб'ектах выяўлены грашовыя сродкі, не ўлічаныя па касавым сумавальным апараце. Гасцінічныя нумары, прызначаныя для пражывання, не былі забяспечаны неабходным інвентаром і прэпаратамі для аказання першай медыцынскай дапамогі. Па выніках праверкі 36 парушальнікаў прыцягнуты КДК Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзяржкантроль таксама канстатаваў, што ў 2009-2010 гадах у Віцебскай вобласці не ўведзены ў дзеянне сем аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, прадугледжаных Схемамі размяшчэння аб'ектаў грамадскага харчавання ўздоўж асноўных аўтамагістралей згодна з пратаколам даручэнняў Саўміна. Будаўніцтва пяці аб'ектаў з-за адсутнасці фінансавання прыпынена. На думку спецыялістаў кантрольнага ведамства, з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады не дадзена прынцыповая ацэнка дзеянням суб'ектаў гаспадарання, якія не выканалі абавязацельствы па ўводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, асобы, якія не забяспечылі належны кантроль за выкананнем тэрмінаў будаўніцтва, не прыцягнуты да адказнасці.

У вобласці функцыянуе 187 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, у тым ліку 54 аўтазаправачныя станцыі, 24 крамы, 69 аб'ектаў грамадскага харчавання і 40 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, якія аказваюць платныя паслугі (9 гасцініц, 8 аўтастаянак, 23 станцыі тэхнічнага абслугоўвання). У мэтах пашырэння сеткі аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь на 2011-2013 гады Віцебскай вобласці даведзена заданне па адкрыцці яшчэ 33 аб'ектаў, у тым ліку ў 2011 годзе - 12 (тры АЗС, тры АГЗС; па адной мыйцы аўтатранспарту, СТА, а таксама адзін пункт пастая, адна ахоўная стаянка; два пункты харчавання).-0-