Наталля Марчанка правяла выязны прыём у Талачыне
Праблема Мікалая Картавіцкага цягнецца не першы год. Да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ён прыйшоў прасіць, як сам заявіў, ушанавання справядлівасці. З сабой талачынец прынёс актуальны для яго дакумент – Дэкрэт № 6 ад 07 чэрвеня 2005 года «Аб удасканаленні звароту і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». У гэтым прававым акце ёсць пункт, што чэкі «Жыллё», якія выдаюцца з 1 жніўня 2005 года, падлягаюць перарэгістрацыі ў момант іх выдачы, пачынае з галоўнага Мікалай Картавіцкі:
- Мы атрымалі чэкі «Жыллё» 14 снежня, гэта значыць банк павінен быў здзейсніць іх перарэгістрацыю. Гэтага не здарылася, і ў нас на руках, лічы, паперкі. Хіба гэта законна?
Чэкі «Жыллё», па словах талачынца, належаць яго маці, якая, у сваю чаргу, хацела падарыць іх унучцы. Да афіцыйнага акта дарэння справа не дайшла. Натарыус паказаў на тое, што чэкі спачатку трэба перарэгістраваць. І тут выйшла загвоздка: банк ажыццяўляў падобныя, дарэчы, чыста тэхнічныя аперацыі 12 гадоў таму па заяве ўладальнікаў каштоўных папер. Цяпер працэдура магчымая толькі па рашэнні суда. Мікалай Картавіцкі суд прайграў, як сам лічыць, толькі таму, што не наняў толковага адваката, спадзеючыся на відавочнасць сітуацыі. Цяпер жыхар Талачына просіць аб садзейнічанні ў вырашэнні яго пытання. Уважліва выслухаўшы чалавека, Наталля Марчанка заключыла, што дапаможа яму даць пісьменную прававую ацэнку сітуацыі і выпрацаваць правільны алгарытм далейшых дзеянняў.
Адразу некалькі тэм падняў Уладзімір Каўрыга, які прыйшоў на прыём. Сталічная прапіска зусім не перашкаджае яму большую частку часу знаходзіцца ў вёсцы Гірымшчына. Бацькоўскі дом – кропка прыцягнення для мінчаніна, якога ў першую чаргу хвалюе навядзенне парадку на малой радзіме. У населеным пункце двароў хоць і няшмат, але людзі жывуць толковя, дзеліцца Уладзімір Міхайлавіч:
- Затое за вёскай на былых людскіх агародах адзін пустазелле. Колькі прасіў яго абкасіць… Робяць нешта па мінімуму, а гэта ж не проста сухая трава, а пагроза пажару.
Прадстаўнікі мясцовай улады заўважылі, што пасля папярэдняга звароту жыхара Мінска тэрыторыю ўсё ж абкасілі, але, праўда, не ўсю – не хапіла сродкаў. У будучыні пытанне збіраюцца вырашыць раз і назаўжды, увёўшы пустуючыя землі ў севазварот. Другі момант, які хвалюе Уладзіміра Каўрыгу, – утылізацыя адходаў крухмальнай вытворчасці Талачынскім кансервавым заводам. Картофельную мязгу, якая пры вялікай канцэнтрацыі мае вельмі спецыфічны пах, вывозяць на найбліжэйшыя да Гиримшчыны палі. Вяскоўцы просяць змяніць лагістыку і даць ім магчымасць удыхнуць поўнымі грудзьмі.
Ураджэнца Талачынскага раёна таксама цікавіць, ці будуць адрамантаваны дарога і мост (стыхійны, у свой час пабудаваны сіламі мясцовага сельгаспрадпрыемства) праз раку Друць паміж вёскамі Гиримшчына і Зялёная. Наталля Марчанка даручыла дасканальна і прынцыпова разабрацца ў гэтых пытаннях. Акрамя таго, яна папрасіла самога Уладзіміра Каўрыгу не заставацца ўбаку, а разам з суседзямі дапамагчы добраўпарадкаваць тое месца, дзе яны жывуць. Улада павінна быць бліжэй да людзей, уважліва слухаць і чуць іх праблемы, якія ў большасці сваёй можна вырашыць на месцах, своечасова, а, магчыма, і разам, адзначыла Наталля Міхайлаўна.