Наталля Качанава: «Трэба смелей прымаць рашэнні, якія пойдуць на карысць горада і на карысць людзям»

Наталья Кочанова: "Надо смелее принимать решения, которые пойдут на благо города и на пользу людям"
Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сёння на пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама пры аналізе гатоўнасці гарадской гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд.


Раней спікер верхняй палаты парламента правяла некалькі прамых ліній і асабістых прыёмаў грамадзян у Віцебску, падчас якіх гучала нямала заўваг у адрас жыллёва-камунальных службаў. Усе звароты ўзяты на кантроль, а Наталля Качанава вырашыла асабіста паслухаць адказных службовых асоб, якія павінны займацца гэтымі пытаннямі.


— Важна памятаць, што работа прадпрыемстваў ЖКГ – гэта паказчык дзейнасці ўлады ў цэлым. Таму хацела б яшчэ раз звярнуць увагу: ніхто ў Віцебску за вас рамонтам займацца не будзе. І правільней арганізаваць работу так, каб падобных нараканняў было менш. Зразумела, гэта жыццё і сысці ад праблем цалкам немагчыма. Але трэба дзейнічаць на апярэджанне, каб не ствараць глебу для незадаволенасці грамадзян і асабліва для калектыўных зваротаў, — лічыць кіраўнік Савета Рэспублікі.

У каментарыі для журналістаў Наталля Качанава адзначыла, што на пасяджэнні адбылася прынцыповая размова аб гатоўнасці Віцебска да зімы. У прыватнасці, у горадзе ўжо ўключана ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах, у бліжэйшы час наступіць чарга падключэння жылога фонду. Вядома, застаецца нямала пытанняў, перш за ўсё па капітальным рамонце жылога фонду, канстатавала Наталля Качанава. Таму мясцовым уладам неабходна сістэматызаваць работу і выбудоўваць яе з улікам таго, што ў горадзе шмат дамоў з працяглымі тэрмінамі эксплуатацыі, таму патрабуюцца значныя сродкі на іх рамонт. Як далажылі падчас пасяджэння кіраўнікі спецыялізаваных прадпрыемстваў, запланаваныя аб'ёмы работ практычна выкананы, за выключэннем абнаўлення дахаў дамоў, але да канца года абяцаюць справіцца з заданнем і па іх.


Касаючыся сістэмнага падыходу да абслугоўвання жылога фонду, Наталля Качанава падтрымала пазіцыю гарадскіх уладаў: пры капітальным рамонце дома неабходна выконваць увесь комплекс работ.

— Вядома, усё трэба рабіць у комплексе. Калі ўзяліся за дом, то трэба яго адрамантаваць так, каб не вяртацца на аб'ект шмат гадоў. Ёсць разуменне па гэтым пытанні і ва ўрада. У адваротным выпадку ствараецца глеба для незадаволенасці, і атрымліваецца, па сутнасці, грошы выкінуты на вецер. Трэба адразу зрабіць так, каб людзям было камфортна жыць. Але з улікам таго, што шмат прыватызаванага жылля, самі грамадзяне павінны ведаць аб сваіх абавязках па падтрыманні жылога фонду, — лічыць Наталля Качанава.

Займаючыся бягучымі задачамі, не менш важна выбудоўваць працу на перспектыву, пры гэтым абавязкова інфармаваць людзей аб планах. Акрамя таго, на думку Наталлі Качанавай, для павышэння эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў ЖКГ іх кіраўнікам не хапае смеласці.

— Кіраўнік дзяржавы не раз заяўляў аб тым, што кожны рэгіён мае права рабіць так, як правільна яму, выбудоўваць тую структуру, якая эфектыўная для гэтага канкрэтнага рэгіёна. Таму на месцах трэба смелей прымаць рашэнні, якія будуць на карысць твайго горада і на карысць людзям, — рэзюмавала старшыня Савета Рэспублікі.

"Віцебскія весці"