Наталля Качанава: «Праца з людзьмі заўсёды будзе актуальнай»
Члены Савета Рэспублікі штомесяц праводзяць адзіны дзень прыёму грамадзян у розных рэгіёнах краіны. Гэтая форма работы дазваляе выявіць актуальныя для насельніцтва пытанні, выпрацаваць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні іх урэгулявання, у тым ліку праз карэкціроўку заканадаўства ў выпадку такой неабходнасці.
На пасяджэнні Наталля Качанава адзначыла, што колькасць зваротаў з Віцебскай вобласці ў Савет Рэспублікі застаецца на нізкім узроўні. Аднак гэта не сведчыць аб тым, што ў рэгіёне адсутнічаюць праблемы, якія патрабуюць увагі. Прэзідэнт неаднаразова падкрэсліваў важнасць работы з насельніцтвам, якая застаецца прыярытэтнай задачай. Работа з людзьмі заўсёды будзе актуальнай. Наталля Качанава заклікала да больш уважлівага падыходу да зваротаў грамадзян, акцэнтаваўшы ўвагу на такіх якасцях, як цярпенне і прафесіяналізм у гэтай рабоце.