Нацбанк Беларусі ўвёў пастаянную забарону на крэдытаванне фізасоб у замежнай валюце
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі зняў часовыя абмежаванні на забарону крэдытавання фізічных асоб у замежнай валюце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў.
"Пастановай №557 Нацбанк унёс змяненні ў пастанову ад 14 ліпеня 2009 года №105, згодна з якімі ўводзіцца пастаянная забарона на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце", – сказаў ён.
Нагадаем, пастановай №105 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Інструкцыю аб парадку прадастаўлення (размяшчэння) банкамі грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання ад 30 снежня 2003 года №226" да 1 студзеня 2011 года прыпынялася выдача фізічным асобам, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, крэдытаў у замежнай валюце.
Анатоль Драздоў растлумачыў, што зроблена гэта ў мэтах дэдаларызацыі эканомікі, зніжэння валютных рызык для грамадзян і банкаўскай сістэмы краіны.-0-