Нацыянальная хвіліна маўчання будзе абвешчана ў Беларусі падчас ваеннага параду 9 мая
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная мінута маўчання будзе абвешчана 9 мая ў Беларусі падчас правядзення ваеннага параду, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На 60 секунд усе дзяржаўныя і прыватныя беларускія тэлеканалы і радыёстанцыі перапыняць вяшчанне, каб ушанаваць памяць загінулых у гады вайны.
Нацыянальная мінута маўчання праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.-0-