Нацыянальны гістарычны музей Беларусі рыхтуе два праекты да Еўрагульняў-2019 у Мінску

Национальный исторический музей Беларуси готовит два проекта к Евроиграм-2019 в Минске
Два вялікія праекты для ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў рыхтуе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

Выстава "Наш край любімы – Беларусь" прадэманструе прадметы этнаграфіі, народных промыслаў і рамёстваў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і будзе арыентавана на замежных турыстаў.

"Паралельна ў адной экспазіцыйнай прасторы размесцім творы сучасных аўтараў выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіку, тэкстыль, кераміку. Мы фактычна пакажам традыцыі і асаблівасці беларускай мастацкай культуры, што для нас прынцыпова важна", – адзначыў дырэктар музея Павел Сапоцька.

Другім праектам стане Беларускі культурны цэнтр у вёсцы спартсменаў, які будзе складацца з трох блокаў. Першы прадставіць інтэрактыўную экспазіцыю, дзе пакажуць дзве мультымедыйныя праекцыі – Крэўскага замка і выяў музейных рарытэтаў. У другой прасторы размесцяць розныя фотазоны з тантамарэскамі, правядуць майстар-класы па пляценні пояса і стварэнні керамічных вырабаў. У трэцяй зоне будзе рэалізоўвацца сувенірная прадукцыя і кніжныя выданні.

"Такім чынам мы арганізуем сапраўдную культурную кропку ў вёсцы спартсменаў. Бо ўдзельнікі спаборніцтваў будуць мець жорсткі графік. І наша мэта – максімальна разнастаіць іх вольны час у невялікіх прамежках паміж трэніроўкамі, прэс-канферэнцыямі, спартыўнымі турнірамі і пасяджэннямі", – расказаў Павел Сапоцька.

Па матэрыялах БелТА