Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" запрашае згуляць вяселле на караблі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны парк "Браз-лаўскія азёры" запрашае згуляць вяселле на караблі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст аддзела турызму прыродаахоўнай установы Уладзімір Петкевіч. Ён растлумачыў, што вясельныя гулянні праходзяць пераважна на базе адпачынку, размешчанай паблізу возера Дрывяты. Аднак па жаданні кліента маладыя, іх бацькі і запрошаныя госці могуць перамясціцца на прагулачны двухпалубны цеплаход. "Вяселле – вельмі важная падзея для будучай сям'і, і мы хочам зрабіць яе па-сапраўднаму запамінальнай. Карабель і прагулка па маляўнічых азёрах якраз і нададуць урачыстасці асаблівы каларыт", – адзначыў Уладзімір Петкевіч. Акрамя ўрачыстасці на караблі кіраўнікі нацыянальнага парку прадугледзелі і іншыя незвычайныя прапановы. Так, у хуткім часе ўсім жадаючым прапануюць адсвяткаваць вяселле на востраве. "Пакуль яшчэ неабходна прывесці яго ў парадак. Але калі з'явяцца жадаючыя згуляць там вяселле, мы пойдзем ім насустрач", – прызнаўся выканаючы абавязкі генеральнага дырэктара Андрэй Кудзін. Нацыянальны парк "Браз-лаўскія азёры" размешчаны на паўночным захадзе Беларусі. Яго агульная плошча складае 69,1 тыс. га. Прыгажосць і эстэтычную каштоўнасць краю надаюць яго азёры. З іх найбольшыя па плошчы – Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Недрава, Неспіш. У нацыянальным парку насяляюць такія рэдкія віды птушак, як чорны бусел, шэры журавель, серабрыстая чайка, белая курапатка, чарназобік, уральская неясыць. Раслінны свет нацпарку ўключае каля 500 розных відаў раслін, 32 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.-0-