Нацпраграма дэмбяспекі зьяўляецца базай для стварэньня кодэксу пра здароўе нацыі - Цецоха
Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі з'яўляецца базай для стварэння кодэкса аб здароўі нацыі. Аб гэтым заявіў сёння ў Віцебску на пасяджэнні аблвыканкама, на якім разглядаўся ход рэалізацыі праграмы дэмабяспекі вобласці на 2011-2015 гады, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Цецоха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Аляксандра Цецохі, выкананне мерапрыемстваў праграмы паказвае, што здароўе і жыццё чалавека ўсё менш залежаць ад дзейнасці сістэмы аховы здароўя. "Раней мы казалі аб 20-25%, цяпер гэтыя лічбы значна зменшыліся. Акцэнт зрушыўся на вобраз жыцця і складнікі існавання нашага грамадства ў цэлым", - сказаў Аляксандр Цецоха. Ён падкрэсліў, што трэба больш актыўна займацца ліквідацыяй знешніх прычын смяротнасці - ДТЗ, гібелі на вадзе і на пажарах, шкодных звычак, няправільнага ладу жыцця.
"У другім чытанні быў прыняты законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб ахове здароўя. У гэтым законапраекце ўпор зроблены на прафілактыку. Вяртаемся да 100% дыспансерызацыі, уведзена некалькі артыкулаў, якія будуць вызначаць дзеянні медыкаў. Мы ўжо падышлі да таго моманту, калі займацца вырашэннем праблем здароўя людзей неабходна ў комплексе. У будучыні трэба гаварыць не аб дапаўненнях і зменах закона, а аб прыняцці кодэкса аб здароўі нацыі. Праграма дэмабяспекі з'яўляецца той базай, якая дазволіць перайсці да распрацоўкі такога законапраекта", - перакананы Аляксандр Цецоха.
Алена Ціханава