Навукова-практычная канферэнцыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці пройдзе 20 кастрычніка ў Мінску
Мэта канферэнцыі – аналіз стану, праблем, тэндэнцый развіцця пытанняў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы права, эканомікі, дзяржаўнага кіравання, сістэме навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльнай і іншых сферах дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама перспектыў развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным свеце.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Фармат правядзення гібрыдны. Любы ахвотны зможа азнаёміцца з працай канферэнцыі, падключыўшыся да анлайн-трансляцыі.
Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь і іншых краін, вядучыя сусветныя эксперты, прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і іншых міжнародных арганізацый.
Праграмай канферэнцыі таксама прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Яшчэ адной падзеяй стане падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Канферэнцыя арганізавана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.
Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.