Наваполацкая школа водных лыж зноў прызнана найлепшай у свеце

Міжнародная федэрацыя водналыжнага спорту вызначыла спартсменаў года. 

Зноў наваполацкая школа Генавых пацвердзіла, што яна лепшая ў свеце. Так, лідарам у водных лыжах за катарам прызнаны Аляксей Жарнасек, за электрацягай – Мікіта Папакуль і Ганна Стральцова. Віншаванні спартсменам і трэнерам!


Фота з архіва «Віцебскіх вестак».