Прызначаны новы начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС
Сяргей Мелешкін прызначаны на пасаду начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Раней палкоўнік унутранай службы Сяргей Мікалаевіч Мелешкін займаў пасаду першага намесніка начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
9 лістапада Міністр па НС Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка прадставіў калектыву новага кіраўніка, а таксама падзякаваў за гады службы былога начальніка абласнога ўпраўлення Аляксандра Клобука, які ў сваю чаргу пайшоў на павышэнне ў сталіцу.
Як «Віцебскія весці» пісалі раней, Аляксандр Клобук нядаўна ўзначаліў Дэпартамент па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.