Названы імёны лаўрэатаў абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2022»
Падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту.
На падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама №64 ад 9 лютага 2023 года ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвоена ў пяці намінацыях 50 жыхарам Прыдзвінскага краю.