Названы імёны лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2018»

Названы имена лауреатов областной премии «Человек года Витебщины-2018»
Сталі вядомы імёны ўладальнікаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2018».

Як паведамілі vitvesti.by у Віцебскім аблвыканкаме, лаўрэатамі сталі 50 чалавек у пяці намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый».

Нагадаем, што гэтай прэміяй узнагароджваюць лепшых працаўнікоў Віцебшчыны з 2009 года. Першапачаткова спіс кандыдатаў налічваў сотню чалавек, адзначаных у 20 намінацыях.

Новы парадак прысваення ганаровага звання вызначаны рашэннем аблвыканкама ад 5 кастрычніка 2017 г. №614.

Усяго з моманту заснавання прэміі ёю адзначаны 1 тыс. жыхароў рэгіёна, якія дабіліся высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у развіццё краю.

Ушанаванне ўладальнікаў прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2018» адбудзецца 8 лютага ў Канцэртнай зале «Віцебск», у ім возьме ўдзел кіраўніцтва вобласці.

Віцебскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2018» па намінацыях: 

Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес: 

Гашкову Сяргею Валянцінавічу - начальніку аддзела распрацоўкі авіяцыйных дысплеяў і мікрадысплейных сістэм індыкацыі адкрытага акцыянернага таварыства ”Канструктарскае бюро ”Дысплей“, г. Віцебск.

Гурчонку Руслану Васільевічу – фрэзероўшчыку цэха рамонту і вырабу аснасткі адкрытага акцыянернага таварыства ”Інвет“, Верхнядзвінскі раён.

Дащёнку Дзмітрыю Пятровічу – электрагазазваршчыку (ручной зваркі) адкрытага акцыянернага таварыства ”Нафтан“, г. Наваполацк.

Куксовой Наталлі Пятроўне – дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства ”Дом гандлю“, Полацкі раён.

Лічэўскаму Андрэю Пятровічу – дырэктару вытворчага унітарнага прадпрыемства ”Завод Праміс“, Пастаўскі раён.

Лапаткіну Аляксандру Міхайлавічу – начальніку філіяла №200 – Віцебскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства ”Ашчадны банк ”Беларусбанк“.

Макаранка Ірыне Мікалаеўне – дырэктару камунальнага кансалтынгавага унітарнага прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.

Панёўкіну Сяргею Рыгоравічу – дырэктару сумеснай закрытай акцыянернай кампаніі ”Віцебскі машынабудаўнічы завод ”Ноўмаш“.

Савіцкаму Георгію Васільевічу – дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства ”Прамкомплектцэнтр“, Чашніцкі раён.

Стошу Рыгору Мікалаевічу – старшыні праўлення Лепельскага раённага спажывецкага таварыства.

Хадосу Аляксандру Уладзіміравічу – генеральнаму дырэктару закрытага акцыянернага таварыства ”Атэль ”Эрыдан“, г. Віцебск.

Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка: 

Аляксеенку Леаніду Леанідавічу – трактарысту-машыністу сельскагаспадарчага вытворчага філіяла ”Заазёр’е“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі мясакамбінат“, Лепельскі раён.

Брагінцу Юрыю Мікалаевічу – старшыні ордэна Леніна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ”Племянны завод па развядзенні буйной рагатай жывёлы чорна-пярэстай пароды ”Дзіцяскосельскі“, Гарадоцкі раён.

Галіку Міхаілу Мікалаевічу – дырэктару дзяржаўнай лесагаспадарчай установы ”Талачынскі лясгас“.

Дуран Таццяне Іванаўне – аператару свінаводчых комплексаў і механізаваных ферм вытворчага ўчастка ”Свінаводчы комплекс ”Свіціна“ вытворчага унітарнага прадпрыемства ”Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў“, Бешанковіцкі раён.

Норкус Ганне Васільеўне – генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебская бройлерная птушкафабрыка“, Віцебскі раён.

Паўлавай Таццяне Мікалаеўне – агародніку філіяла ”Цеплічны“ Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“, Аршанскі раён.

Сырэвіч Алі Петраўне – аператару машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства ˮШайцерава“, Верхнядзвінскі раён.

Шаршнёву Віктару Леанідавічу – ветэрынарнаму ўрачу сельскагаспадарчага вытворчага філіяла ”Завозелле“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі мясакамбінат“, Лепельскі раён.

Якуценку Уладзіміру Валянцінавічу – галоўнаму аграному адкрытага акцыянернага таварыства ”Дубровенскі льнозавод“.

Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі: 

Назарава Мікалая Іванавіча – машыністу аўтакрана даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства ”Браслаўская перасоўная механізаваная калона-42“.

Барсуку Веніяміну Іванавічу – першаму намесніку генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ”Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама“.

Белавусу Сяргею Міхайлавічу – майстру ўчастка кацельняў і цеплавых сетак камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства ”Бароўка“, Лепельскі раён.

Гваздоўскай Вользе Вікенцьеўне – начальніку планава-вытворчага сектара філіяла Пастаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №132 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблдарбуд“.

Казлову Міхаілу Сяргеевічу – галоўнаму механіку Віцебскага вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі“.

Каляге Дзмітрыю Сцяпанавічу – дырэктару Докшыцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ”Докшыцы-камунальнік“.

Макавіч Ніне Мікалаеўне – старэйшаму майстру па абслугоўванні і эксплуатацыі жыллёвага фонду ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна.

Няспляку Віталію Васільевічу – дырэктару філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу“ вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“, Докшыцкі раён.

Станкевічу Віктару Міхайлавічу – галоўнаму інжынеру філіяла ”Аршанскія электрычныя сеткі“ Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“.

Федзюку Уладзіміру Віктаравічу – вадзіцелю аўтамабіля пасажырскага парка філіяла ”Аўтатранспартнае прадпрыемства №11 г. Талачына“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскаблаўтатранс“.

Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь): 

Быкавай Аліне Віктараўне – выкладчыку па класе цымбалы ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага“.

Валюшкінай Святлане Міхайлаўне – дырэктару ўстановы адукацыі ”Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны“.

Генаву Аркадзю Мікалаевічу – трэнеру-выкладчыку па спорце ўстановы ”Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №3 імя М. Л. Генава г. Наваполацка“.

Кондзерскаму Мікалаю Міхайлавічу – урачу-харакальнаму хірургу (заведуючаму хірургічным харакальным гнойным аддзяленнем) установы аховы здароўя ”Віцебская абласная клінічная бальніца“.

Лобан Лідзіі Дзмітрыеўне – спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце ўстановы ”Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту“.

Лосякіну Аляксандру Міхайлавічу – дырэктару ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж“.

Любчак Антаніне Стахаўне – настаяцельніцы Свята-Пакроўскага жаночага манастыра г. Талачына Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Недасекаву Максіму Юр'евічу – спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы ”Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы“.

Аўчыннікавай Алесі Іванаўне – дырэктару Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы культуры ”Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры“.

Перастаронінай Валянціне Фёдараўне – настаўніку французскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія №9 г. Віцебска“.

Цябут Галіне Фамічнай – сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы ”Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна“.

Чыркіну Аляксандру Аляксандравічу – прафесару кафедры хіміі ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава“.

Шэндалесаву Ільі Юр’евічу – галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя ”Лепельская цэнтральная раённая бальніца“.

Шэршаню Пятру Пятровічу – генеральнаму дырэктару вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“.

Шкурдзінай Людміле Міхайлаўне – загадчыку аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы ”Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна“.

Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый: 

Азарэвіч Галіне Іванаўне – старшыні Параф’янаўскага сельскага Савета дэпутатаў Докшыцкага раёна.

Кашкуру Чаславу Станіслававічу – старшыні Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Карэньку Георгію Аляксандравічу – намесніку пракурора Віцебскай вобласці, старэйшаму саветніку юстыцыі.

Мізаўцову Аляксандру Вітальевічу – начальніку Сенненскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпалкоўніку юстыцыі.

Тыльцу Мікалаю Міхайлавічу – начальніку Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўніку міліцыі.

"Віцебскія весці".