Названы лаўрэаты абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі 2018 года

Названы імёны ўладальнікаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі 2018 года.

На атрыманне прэміі, заснаванай Віцебскім аблвыканкамам, прэтэндавалі 14 аўтараў. Лепшыя пісьменнікі рэгіёна вызначаліся ў трох намінацыях. 

Так, прозаікамі года (у тым ліку разглядаліся публіцыстыка і драматургія) сталі Мікалай Гарбачоў за кнігу ”Чалавек з ціхім голасам“ і Віктар Карасёў, які напісаў ”Край, аблашчаны вятрамі“.

Сярод паэтаў лепшай названа Святлана Якубоўская - як аўтар вершаў ”Туманы над возерам“.

У намінацыі ”Літаратура для дзяцей“ усе лаўры дасталіся сямейнаму творчаму тандэму Галіны і Сяргея Трафімавых - за кнігі ”У каго нос лепшы?“, ”Цуды з гліны“ і ”Які адзенне нам даруе прырода?“ з серыі ”Апавяданні дзеда Прыродаведа“.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэміі адбудзецца 27 снежня а 11.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.

"Віцебскія весці".