Н.Бордзюжа прапануе ацаніць узровень падрыхтоўкі злучэнняў калектыўных сіл аператыўнага рэагавання

29 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа прапануе ацаніць узровень падрыхтоўкі воінскіх злучэнняў, якія ўваходзяць у склад калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Аб гэтым ён сёння заявіў журналістам пасля азнаямлення з сістэмай баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў 103-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася з камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі і знайшло падтрымку. "Хацелася б ацаніць узровень падрыхтоўкі спецпадраздзяленняў Беларусі, Казахстана і Расіі. Гэта вельмі важна, бо яны сумесна будуць выконваць баявыя задачы", - сказаў Мікалай Бардзюжа.

Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Алег Белаконеў дадаў, што ў беларускіх УС праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх ацэньваецца падрыхтоўка розных падраздзяленняў з розных армій. "Штогод у Беларусі праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы на лепшую снайперскую пару, на лепшую разведвальную групу. Удзел у спаборніцтвах прымаюць вайскоўцы Украіны, Расіі, Казахстана, Катара", - нагадаў ён.

Паездка членаў Пастсавета АДКБ на чале з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам была арганізавана па ініцыятыве беларускага боку ў межах старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ, якое працягваецца. -0-