Не стварай бяду сваімі рукамі…

Не сотвори беду своими руками…

Вясновае надвор'е стала для людзей знакам для пачатку навядзення парадку на прысядзібных участках.


Але спальваюць смецце не толькі дачнікі і ўладальнікі асабістых зямельных участкаў, на жаль, такая практыка выкарыстоўваецца і на прыдарожных тэрыторыях - уздоўж палёў, лугоў, абочын дарог цягнуцца рэдкія струйкі белага дыму.

Практычна кожны год вясновыя палы прыводзяць да няшчасных выпадкаў – узгаранняў жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўмавання і гібелі людзей. Сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забаронены.

Згодна з дзеючымі правіламі пажарнай бяспекі дапускаецца разводзіць костры на прысядзібных участках пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення.

Месцы для развядзення костраў павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння.

Працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на гаручыя рэчывы і матэрыялы, што захоўваюцца.

Пасля заканчэння працэсу гарэння рэшткі гаручых (тлеючых) матэрыялаў павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.

Не дапускаецца развядзенне костраў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў, а таксама нельга выкарыстоўваць для распальвання костраў і вугалю лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці (за выключэннем вадкасцяў, спецыяльна прызначаных для распальвання).

У будынках, гаспадарчых пабудовах не дапускаецца развядзенне костраў, выкарыстанне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы.

Забаронена разводзіць костры, выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы на балконах, у лоджыях і тэрасах. 

Тым жа хто любіць адпачываць на прыродзе, не лішнім будзе нагадаць:

· не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя костры, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла, факусусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);

· не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэл. «101», «112».