Не палі!

Не жги!

Віцебскі абласны камітэт і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць не выпальваць сухую расліннасць і не дапускаць сельскагаспадарчых палоў, бо пажар – крыніца выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу і папярэджвае, што адказнасць за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы прадугледжана ў шэрагу артыкулаў КоАП.

Так, згодна з артыкулам 15.29 КоАП парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не пацягнула прычынення шкоды, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь, а парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці пяці да пяцідзесяці базавых велічынь. Згодна з артыкулам 15.57 КоАП выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палоў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.

Згодна з артыкулам 15.58 КоАП распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь.