Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі прайшоў на Віцебшчыне
З 12 па 18 сакавіка 2018 г. ва ўсёй Беларусі праведзена Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global money week). Традыцыйна ў рамках гэтага тыдня ва ўсім свеце праходзяць шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне фінансавай пісьменнасці маладога пакалення.
Міжнародная арганізацыя фінансаў дзяцей і моладзі (CYFI), ініцыятар і каардынатар гэтай глабальнай ініцыятывы, рэкамендавала правесці мерапрыемствы Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі 2018 года пад дэвізам ”Дзеньгі маюць значэнне“.
Галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў рамках міжнароднага тыдня арганізаваны і праведзены адукацыйныя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел больш за 200 чалавек – студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі і старэйшых класаў школ, выхаванцы дзіцячага дома.
Напрамак мерапрыемстваў на атрыманне моладдзю ведаў аб тым, як абыходзіцца з грашыма, кіраваць імі, дазволіць ім у будучыні планаваць свае выдаткі, разумна запазычаць, ствараць зберажэнні, ацэньваць фінансавыя рызыкі – быць фінансава пісьменнымі.
Спецыялістамі Галоўнага упраўлення таксама праведзены заняткі на тэму ”Саветы па фінансавай пісьменнасці“ па пытаннях крэдытавання, аналізу магчымых прычын адмовы ў выдачы крэдытаў банкамі, фарміравання крэдытных гісторый фізічных асоб у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме Нацыянальнага банка ”Крэдытны рэгістр“ і выкарыстання дадзеных сістэмы.
Мерапрыемствы традыцыйна суправаджаліся экскурсіяй па унікальнай музейнай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі станаўлення і развіцця банкаўскай справы на Віцебшчыне.
Прыемным момантам для дзяцей і моладзі было ўручэнне сувенірнай прадукцыі Нацыянальнага банка.
Галоўнае упраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.