Тыдзень французскага кіно пройдзе ў Віцебску
6 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Тыдзень французскага кіно пройдзе ў Віцебску з 11 па 17 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кінатэатры "Мір", на базе якога яно будзе арганізавана.
Традыцыйна ўдзельнікамі гэтай падзеі стануць прадстаўнікі пасольства Францыі ў Беларусі. Адкрые і закрые праграму французскага кіно казка для дзяцей "Кірыку і ведзьма" (рэжысёр Мішэль Асело), якая распавядае пра маленькага хлопчыка, якому трэба зняць праклён са сваёй роднай вёскі. Сачыць за прыгодамі Кірыку будуць навучэнцы гімназіі №9 і СШ №3, якія вывучаюць французскую мову. У ходзе наступных урокаў разам з педагогамі дзеці абмяркуюць фільм. Такім чынам, гэтыя паказы стануць цікавай формай павышэння свайго адукацыйнага ўзроўню.
Увазе больш сталай аўдыторыі прапанаваны дэтэктыў Паскаля Тамаса "Гадзіна "Ноль", драмы "Насладжэнне - Палома" (рэжысёр Надзір Мокнеш), "Берні" (Альбер Дзюпантель) і камедыя "Прышэльцы" (Жан-Мары Пуарэ).
Усе фільмы будуць дэманстравацца без подпісаў. Аднак прыхільнікаў французскага кіно, якія жадаюць атрымаць асалоду ад гучання роднай мовы Рабле і Элюара, гэта не спыніць, упэўнены ў кінатэатры.-0-