Недзяржаўныя прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў студзені павялічылі плацяжы ў бюджэт на 37,2%
17 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы недзяржаўнага сектара эканомікі Віцебскай вобласці ў студзені 2010 года павялічылі плацяжы ў бюджэт на 37,2% у параўнанні са студзенем мінулага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Паступленні ў кансалідаваны бюджэт вобласці ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў склалі Br87 млрд. Індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі больш Br10 млрд., што на 38,4% больш у параўнанні са студзенем мінулага года.
Усяго даходы кансалідаванага бюджэту вобласці ў студзені склалі Br289,1 млрд., у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br131,3 млрд., у мясцовы - Br157,8 млрд. Юрыдычнымі асобамі сфарміравана 95,1% даходаў бюджэту, на долю індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае 3,5%, фізічных асоб - 1,4%.
Па даных на 1 лютага, запазычанасць суб'ектаў гаспадарання знізілася на Br0,5 млрд. у параўнанні з пачаткам года і склала Br19,9 млрд. Пастаяннымі даўжнікамі бюджэту, якія маюць да таго ж запазычанасць звыш Br1 млрд., з'яўляюцца шэсць прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "Віцебскі прыборабудаўнічы завод", ААТ "Полацкі завод "Праммашрамонт" і камунальнае сельгаспрадпрыемства "Ситце" Докшыцкага раёна.
У прымусовым парадку спагнання запазычанасці падатковыя органы вобласці ліквідавалі недаімку на суму Br23,3 млрд., або 8,1% ад агульнай сумы даходаў бюджэту вобласці.-0-