Някалькі тысяч удзельнікаў сабраў экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”

Некалькi тысяч ўдзельнікаў сабраў экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”
Журавы і журавіны, птушка і ягада, зрабілі Міёршчыну вядомай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”, які знаходзіцца на яе тэрыторыі, год ад году набывае ўсё большую папулярнасць сярод навукоўцаў, фатографаў, турыстаў. Таму не дзіўна, што і экалагічны фестываль “Журавы і журавіны Міёрскага краю” сабраў у мінулую нядзелю не адну тысячу ўдзельнікаў.

Яны рушылі на паўвостраў, адкуль з раніцы разносіўся гул. Фестываль, як і ў мінулыя гады, абяцаў падарыць новыя ўражанні, запомніцца новымі адкрыццямі, знаёмствамі, цёплай атмасферай. А для тых, хто ўдзельнічаў у разнастайных мерапрыемствах, што папярэднічалі яму, стаў яшчэ і фінальнай кропкай пры падвядзенні вынікаў конкурсаў.

фестиваль журавли и журавины 2018

фестиваль журавли и журавины 2018

фестиваль журавли и журавины 2018

фестиваль журавли и журавины 2018

Адзін з іх – спаборніцтвы па зборы журавін. Сёлета памерацца спрытам у гэтай справе выйшла 9 каманд. Як расказвае старшыня журы Аляксандр Барэйка, чатыры гадзіны шчыравалі жанчыны на балоце паблізу экалагічнай сцежкі. Самы важкі ўраджай аказаўся ў работніц адукацыі. Усяго ж 18 удзельніц прынеслі з “Ельні” 170 кг журавін.

Дарэчы, іх сёлета сапраўды багата. Жыхарка вёскі Сухавержжа Жанна Пятроўская казала, што яе сям’я збірае чарніцы, брусніцы, буякі, журавіны – апошніх па дзве і больш тон, і мае з гэтага добры прыбытак.

У разгары сезон збору журавін, у гэты ж час у Ельні адпачывае на пералёце па 4 і больш тысяч шэрых журавоў, тысячы гусей. Ёсць на што паглядзець і чаму падзівіцца.

Здалёк і з наваколля ехалі госці на свята, якое сёлета ўключала дзве важныя падзеі. У рамках фестывалю Міёрскі раённы Савет дэпутатаў і райвыканкам, якіх прадстаўлялі іх кіраўнікі Марыя Баніфатава і Ігар Кузняцоў, і Крустпальскі край Латвійскай Рэспублікі, дэлегацыю якога ўзначальвалі старшыня Думы самакіравання Карліс Паберзэ і выканаўчы дырэктар Раймандс Спекс, падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў шырокім коле дзейнасці.

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

У рамках фестывалю ў вёсцы Зачарэўе здадзены кемпінг для турыстаў – вынік супрацоўніцтва Міёршчыны з Польшчай

Стужку перарэзалі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі і дырэктар Дзісненскага лясгаса Ігар Бачарэнка. Выступаючы на ўрачыстасці, усе трое адзначалі плённасць супрацоўніцтва, якое, спадзяюцца яны, будзе напаўняцца новымі сумеснымі праектамі.

А на паўвостраве, традыцыйным месцы святаў і гулянняў, разгортвалася сваё дзейства. Тыя, хто жадаў паназіраць за птушкамі, прыпыняліся ля стэнда арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", вывучалі расклад руху аўтобуса да пляцоўкі назірання за жураўлямі, а потым на ім адпраўляліся да поля, дзе карміліся птушкі. Сёлета іх вакол балота яшчэ нямнога.

Як тлумачыць дырэктар заказніка “Ельня“ Іван Барок з-за цёплага надвор’я птушкі яшчэ не спяшаюцца адлятаць у далёкую Афрыку, дарога да якой займае ў іх прыкладна тры дні.

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль журавель і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

На пляцоўцы экскурсанты папаўнялі свае веды пра птушак, іх звычкі і чакалі сваёй чаргі, каб паназіраць за жураўлямі праз біноклі і падзорныя трубы. Тыя, хто жадаў больш даведацца пра балота і яго насельнікаў, адпраўляўся ў візіт-цэнтр заказніка. Астатнія – на паўвостраў, дзе гаманіў натоўп, гучалі музыка і спевы, народ хадзіў па падвор’ях, частаваўся стравамі, дзівіўся майстэрству кухараў і рамеснікаў.

Па традыцыі кожны сельскі Савет па-асабліваму абсталяваў падвор’е, дзе расказаў гісторыю сваіх мясцін, распавёў пра лепшых працаўнікоў і мастацкія калектывы, прадэманстраваў здабыткі сялянскіх агародаў. І, вядома, жадаў пакарыць сэрцы наведвальнікаў багата накрытымі сталамі, дзе кожная страва мела адмысловы рэцэпт. Дапамагалі гаспадарам падвор’яў самадзейныя артысты.

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

На Язненскім шчыравалі шырока вядомыя народныя калектывы “Іставіца” і “Язынка”, гаспадыня балота Жада, а дзве спрытныя “даярачкі” прапаноўвалі латэрэю і забавы. На Дзісненскае вабілі спевы ансамбля народнай песні “Каліна” ды выстава работ рамеснікаў, побач з якой разбяр Уладзімір Майсяёнак выразаў пано – вінаградныя гронкі. На Павяцьеўскае заклікаў пах смажанага мяса – гатавалі парсючка і шашлык. На Узмёнскім падвор’і разлівалі “юшку з пеўня”, падавалі гарачыя шкваркі.

Свае падвор’і прадстаўлялі гаспадары сядзіб “Клённая” Тамара Касатая, “Сядзіба аратага” – Жабёнкі. Разгарнулі свае выставы мясцовыя і прыезджыя рамеснікі.

Але вось загучалі фанфары. На сцэну ўзняліся кіраўнік мясцовай улады Ігар Кузняцоў, генеральны дырэктар металапракатнага завода Пётр Шымуковіч, які выступіў спонсарам фестывалю, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў, кіраўнік дэлегацыі Крустпілскага краю Карліс Паберзэ.

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

фестываль жураўлі і журавіны 2018

Вітаючы ўсіх са святам, яны гаварылі пра значнасць аховы прыроды, развіццё міжнацыянальных сувязей. А потым былі падведзены вынікі аглядаў конкурсаў добраўпарадкавання вытворчых тэрыторый, сядзіб, лепшых старэйшынаў вёсак. Дзясяткі жыхароў Міёршчыны атрымалі граматы, падзячныя лісты і падарункі.

Падарункам жа для ўсіх удзельнікаў свята сталі канцэрты гасцей з Латвіі, беларускіх самадзейных і прафесіянальных артыстаў.

"Віцебскія весці".