Нелегальная партыя электронных носьбітаў інфармацыі на суму Br205 млн. канфіскавана ў Браслаўскім раёне

26 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочетов - БелТА/. Нелегальная партыя электронных носьбітаў інфармацыі на суму Br205 млн. канфіскавана ў Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Віцебскай мытні. Груз быў выяўлены пры правядзенні спецмерапрыемстваў мытнікамі сумесна з супрацоўнікамі Полацкага пагранатрада, падатковай інспекцыі Полацка і Браслаўскага РАУС. Пры абследаванні гаспадарчых пабудоў на тэрыторыі жылога сектара ў гарадскім пасёлку Відзы супрацоўнікі натрапілі на склад тавараў вытворчасці краін Еўрасаюза. Усяго ў непрыстасаваным для гэтага памяшканні захоўвалася больш за 3,7 тыс. новых гульнявых флэш-карт, амаль 60 кампакт-дыскаў для гульнявых прыставак, а таксама 6,3 тыс. футляраў для кампакт-дыскаў. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.-0-