Нелегальная партыя піратэхнічных вырабаў на Br7 млн. канфіскавана ў полацкага прадпрымальніка

17 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Нелегальная партыя піратэхнічных вырабаў на Br7 млн. канфіскавана ў полацкага прадпрымальніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Полацку. Нелегальны тавар быў выяўлены падчас аператыўнай тэматычнай праверкі гандлёвага аб'екта, які належыць аднаму з індывідуальных прадпрымальнікаў. Феерверкі, салюты, петарды ў колькасці 1,7 тыс. адзінак прадаваліся без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё ў пастаўшчыка альбо адпуск у рэалізацыю. Тавар арыштаваны. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па ч.4 арт.12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, якая прадугледжвае штраф на суму ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй нелегальна рэалізуемага тавару.-0-