Нелегальная партыя цыгарэт на Br100 млн. канфіскавана ў Аршанскім раёне

12 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Нелегальная партыя цыгарэт імпартнай вытворчасці на суму больш за Br100 млн. канфіскавана ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў на аўтадарозе Орша-Лёзна супрацоўнікі Аршанскай раённай падатковай інспекцыі і ДАІ УУС аблвыканкама спынілі для агляду аўтамабіль Chrysler Voyager пад кіраваннем жыхара Пастаўскага раёна. У салоне машыны былі выяўлены цыгарэты, немаркіраваныя ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Усяго ў аўтамабілі перавозілася каля 35 тыс. пачкаў. Нелегальны груз арыштаваны. У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.12.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу на суму да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару (у цяперашні час адна БВ складае Br35 тыс.).-0-