Нелегальная партыя спіртазмяшчальнай вадкасці коштам амаль Br6 млн. канфіскавана ў Віцебску
25 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйная партыя спіртазмяшчальнай вадкасці канфіскавана ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі ДАІ УУС сумесна з АБЭЗ Чыгуначнага РАУС па вуліцы Камуністычнай затрымалі аўтамашыны ВАЗ-21083 і ВАЗ-2105 пад кіраваннем мужчын 1962 і 1960 гадоў нараджэння. У машынах кіроўцы перавозілі 955 бутэлек і 5 каністр спіртазмяшчальнай вадкасці агульнай ёмістасцю 595 л, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Беларусі. Кошт нелегальнага грузу ацэньваецца амаль у Br6 млн.
Вадкасць канфіскавана. Праводзіцца праверка.-0-