Незвычайны груз садавіны на амаль 500 млн рублёў затрыманы ў Полацкім раёне

Нелегальны груз садавіны коштам амаль 500 млн рублёў затрыманы ў Полацкім раёне, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Беларусі па Віцебскай вобласці.

Кантрабанду выявілі падчас праверкі на аўтадарозе Р-46 (Лепель - Полацк - мяжа Расіі). Спецыялісты падатковай інспекцыі Полацкага раёна, а таксама супрацоўнікі АБЭЗ і ДАІ ўстанавілі факт, што грамадзянін з мэтай далейшай рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі перавозіў на аўтамабілі Iveco садавіну - 1,7 т бананаў на суму 25,8 млн рублёў і 22 т мандарынаў на суму 462,7 млн рублёў.

На садавіну агульнай вагой 23,7 т коштам 488,5 млн рублёў накладзены арышт, матэрыялы праверкі накіраваны ў суд.