Незаконны груз парфумернай прадукцыі коштам звыш Br5 млн. канфіскаваны ў Дубровенскім раёне
2 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Нелегальны груз парфумернай прадукцыі коштам звыш Br5 млн. канфіскаваны ў Дубровенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамабіль "Мерседэс Бенц" пад кіраваннем непрацуючага беларуса 1981 года нараджэння быў затрыманы на аўтадарозе каля вёскі Рэдькі. У аўтамабілі супрацоўнікі Аршанскага дэпартамента аховы і УДФР КДК па Віцебскай вобласці выявілі каля 7 л парфумернай прадукцыі. Кошт нелегальнай туалетнай вады, прадстаўленай 71 найменнем, ацэньваецца ў Br5,1 млн.
У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне Дэкрэта №11. Груз канфіскаваны. Праводзіцца праверка.-0-