Нелегальны груз спіртазмяшчальнай вадкасці коштам Br7,5 млн. затрыманы ў Аршанскім раёне
2 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Нелегальны груз спіртазмяшчальнай вадкасці затрыманы ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
На дарозе каля вёскі Карабішчы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі аўтамашыну "Фальксваген-Крафтэр" пад кіраваннем 21-гадовага непрацуючага жыхара Мінскай вобласці. Пры даглядзе аўтамабіля было выяўлена 2,5 тыс.л спіртазмяшчальнай вадкасці коштам Br7,5 млн. Адпаведных дакументаў на груз кіроўца прад'явіць не змог.
Складзены адміністрацыйны пратакол. Вадкасць канфіскавана.-0-