Нелегальны груз каляровага металу затрыманы ў Талачынскім раёне
25 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Нелегальны груз каляровага металу затрыманы ў Талачынскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
На аўтадарозе Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі супрацоўнікі АДАІ Талачынскага РАУС і СП ДПС "Стрэла" МУС затрымалі аўтамашыну МАН пад кіраваннем 48-гадовага кіроўцы. У тайніку машыны супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі 3,6 т лому каляровых металаў на суму Br15 млн. Адпаведных дакументаў на груз кіроўца прад'явіць не змог.
Метал канфіскаваны. Праводзіцца праверка.-0-