Незаконны вываз у Расію ялавічыны на Br800 млн. спынены ў Лёзненскім раёне
29 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя ялавічыны коштам звыш Br800 млн. канфіскавана ў Лёзненскім раёне, паведамілі на брыфінгу ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Супрацоўнікі міліцыі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе Віцебск - Лёзна - мяжа Расійскай Федэрацыі каля вёскі Заволле спынілі фуру пад кіраваннем работніка адной з расійскіх фірмаў. Мужчына спрабаваў вывезці ў Расію больш за 20 т мяса, дакументы на частку якога адсутнічалі альбо не адпавядалі рэчаіснасці: накладныя былі выпісаны на груз, падобны па апісанні.
Нелегальная партыя мяса, найбуйнейшая сёлета з затрыманых на тэрыторыі рэгіёна, канфіскавана. Прадукцыя перададзена на адказнае захоўванне на Віцебскі халадкамбінат. На машыну накладзены арышт. На юрыдычную асобу складзены адміністрацыйны пратакол па ч.4 арт.12.17 КаАП РБ.
Усяго ў гэтым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі больш за 30 затрыманняў нелегальных грузаў мяса (свініны, ялавічыны), у выніку якіх было канфіскавана каля 80 т прадукцыі на суму звыш Br2 млрд.-0-