Нямецкая дэлегацыя прыехала ў Полацк, каб падвесці вынікі праекта «Полацк піша для Фрыдрыхсхафена» і даць старт новай ініцыятыве

Немецкая делегация приехала в Полоцк, чтобы подвести итоги проекта «Полоцк пишет для Фридрихсхафена» и дать старт новой инициативе
Нямецкая дэлегацыя з горада-пабраціма гасцявала ў Полацку з 5 па 8 снежня. Галоўная мэта візіту – падвядзенне вынікаў арыгінальнага праекта «Полацк піша для Фрыдрыхсхафена».

Нямецкая дэлегацыя з горада-пабраціма гасцявала ў Полацку з 5 па 8 снежня. Галоўная мэта візіту – падвядзенне вынікаў арыгінальнага праекта «Полацк піша для Фрыдрыхсхафена».

Ён прадугледжваў публікацыю матэрыялаў пра розныя бакі жыцця найстаражытнейшага горада Беларусі ў нямецкіх сродках масавай інфармацыі. На працягу года студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта пісалі артыкулы на нямецкай мове і перасылалі іх каардынатару праекта з Фрыдрыхсхафена. Цяпер, калі ўсе матэрыялы надрукаваны, замежныя сябры выказалі жаданне ўзнагародзіць пачаткоўцаў журналістаў. Тым больш ёсць за што: нямецкі бок вельмі высока ацаніў узровень падрыхтоўкі нашых студэнтаў.

Госці таксама наведалі полацкі каледж ВДУ ім. П. Машэрава і раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, дзе правялі «круглыя сталы» з навучэнцамі. У ходзе размоў быў ініцыяваны новы праект «Фрыдрыхсхафен піша для Полацка». Супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў доўжыцца ўжо больш за 20 гадоў, і кожная ініцыятыва ўмацоўвае гэтыя адносіны, паляпшае ўзаемаразуменне паміж людзьмі.

Ларыса Малашэня, "Віцебскія весці"?