Неабходна ўводзіць адказнасць грамадзян за стан свайго здароўя - А.Косінец

24 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец лічыць неабходным уводзіць адказнасць грамадзян за стан свайго здароўя. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі выканання праграмы дэмаграфічнай бяспекі рэгіёна на 2007-2010 гады і задачы на 2011-2015 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Неабходна выхоўваць у людзей навыкі здаровага ладу жыцця і ўводзіць адказнасць за стан свайго здароўя", - перакананы губернатар. Тытунекурэнне, алкагалізм, як вядома, аказваюць негатыўны ўплыў на стан здароўя. Разам з тым усё больш маладых людзей падвержаны гэтым згубным звычкам. Як лічыць Аляксандр Косінец, прыйшоў час уводзіць забарону на рэалізацыю спіртнога асобам, маладзейшым за 21 год. Віцебскаму дзяржаўнаму медуніверсітэту даручана распрацаваць праграму па прафілактыцы тытунекурэння. Па прапанове абласнога ўпраўлення МНС у Віцебскай вобласці ў бліжэйшы час будзе разгледжана пытанне аб магчымасці павелічэння адпускных цэн на пладова-ягадныя віны. -0-