Незвычайныя архітэктурныя інсталяцыі з'явіліся ў Чашніцкім раёне
Будучыя стваральнікі хмарачосаў і футурыстычных забаўляльных цэнтраў з'ехаліся з больш чым дзесятка краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Арменіі, Польшчы, Іспаніі, Францыі, каб сваімі рукамі пабудаваць цікавыя аб'екты, якія не проста адлюстроўваюць іх творчае бачанне, адчуванне прыгажосці, але і могуць спатрэбіцца мясцовым жыхарам.
120 студэнтаў, сярод іх 50 – нашы суайчыннікі, з 1 па 10 мая ўпершыню ў такім фармаце рэалізоўвалі гэту ініцыятыву ў нашай краіне. Для ўдзелу ў Міжнароднай школе архітэктараў усе яны праходзілі адбор на радзіме.
У якасці пляцоўкі для творчасці вызначаны вёскі Чэрэя і Белая Царква Чашніцкага раёна. Тут хлопцы, выбраўшы месцы на беразе Чэрэйскага возера, узводзілі розныя аб'екты. Гэта, напрыклад, белыя арэлі са сцяной, у якой ёсць акно.
Праз яго, па словах адной з удзельніц групы Catch The Moment («Лаві момант») і аўтараў гэтага праекта Вольгі Кузняцовай, бачна галоўная славутасць на процілеглым беразе возера: помнік архітэктуры XVI стагоддзя ў стылі барока – Свята-Троіцкая царква. Прычым гэты цудоўны від адкрываецца ўсяго на імгненне, калі раскачваешся на арэлях, і яго трэба паспець злавіць.
Незвычайна выглядае інсталяцыя каля воданапорнай вежы: цвёрдая плеценая сетка замацоўваецца над уваходам хвалямі, каб ствараўся эфект вады, што выцякае з вежы. Не менш цікавыя перасоўная міні-сауна – ёю змогуць скарыстацца ўсе ахвотныя, а таксама плыт, які будзе курсіраваць па возеры…
Над кожным з праектаў рабяты працавалі не адзін дзень, бо ўсё даводзілася рабіць з нуля – Ex Nihilo, з грэчаскай «з нічога».
І, вядома, адной з характэрных работ можна назваць контур алтара напаўразбуранай царквы, выкананы з драўніны.
Удзельніцы групы, госці з Грэцыі, падзяліліся сваімі ўражаннямі. Яны вучацца на апошнім курсе ўніверсітэта, атрымліваюць спецыяльнасць архітэктараў. Для іх прыезд у Беларусь і ўдзел у падобным праекце – шанец паказаць сябе, дакрануцца да гістарычнай каштоўнасці іншай краіны, а таксама магчымасць пашырыць сяброўскія сувязі.
Дзяўчаты спадзяюцца зноў пабываць у Беларусі і ўбачыць сталіцу, прыроду, гарадскую архітэктуру і людзей нашай краіны, чаго яны цяпер не змаглі зрабіць з-за напружанай працы над праектам.
Ідэя іх інтэрнацыянальнай каманды – пабудаваць сцяну з драўляных брускоў, якая паўтарае абрысы былога царкоўнага алтара. Па меры росту таўшчыня брускоў становіцца танчэй, нібы робячыся лягчэй і сыходзячы ў неба. Прычым для сцяны выбраны колер, які паўтарае адценні чырвонай цэглы самай царквы.
Падрыхтоўчая праца была вельмі сур'ёзная: кожны брусок трэба было адмераць, адпілаваць, пафарбаваць, а потым замацаваць адзін на адным.
Як лічаць удзельнікі групы, гэта толькі першы крок для далейшага аднаўлення былога велічы хрысціянскай святыні. Магчыма, знойдзецца неабыякавы чалавек, які захоча адрэстаўраваць алтар, а потым і ўсю царкву, бо самае складанае ў любой справе – пачаць, матываваць іншых сваім станоўчым прыкладам.
У рамках ініцыятывы былі рэалізаваны міні-праекты 13 груп студэнтаў, у якіх было па 7-8 чалавек. Студэнты перакананыя: школа архітэктараў дае шанец у тым ліку і беларусам паказаць свае сілы ў стварэнні нестандартных і карысных аб'ектаў, паспрабаваць працаваць у камандзе, заахвочвае слухаць і чуць ідэі іншага, асабліва калі ты з ім у чымсьці не згодны, вучыць знаходзіць агульную мову, нават не заўсёды разумеючы словы суразмоўцы.
Для моладзі праводзіліся лекцыі спецыялістаў у архітэктуры, гісторыі, антрапалогіі. Акрамя варкшопаў, хлопцы і дзяўчаты былі задзейнічаны ў даследчай працы, пошуку незвычайных аддаленых мясцін, у якіх затым праводзіліся займальныя інсцэніроўкі. У Еўропе падобныя мерапрыемствы даволі частыя і адкрыты для моладзі, і тым больш каштоўныя такія сустрэчы на нашай зямлі.
Правядзенне SESAM-2018 Ex Nihilo было ініцыявана Беларускай асацыяцыяй студэнтаў-архітэктараў і падтрымана Міністэрствам архітэктуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскім аблвыканкамам, Беларускімі саюзамі архітэктараў і дызайнераў, а таксама Чашніцкім райвыканкамам.
Па словах аднаго з арганізатараў мерапрыемства Андрэя Крохіна, галоўная ідэя школы архітэктараў – удыхнуць жыццё ў паміраючыя вёскі, пакінуць пасля сябе нешта прыгожае, незвычайнае. Вядома, глабальнай праблемы гэта не вырашыць, не ўтрымае жыхароў у вёсцы, але цалкам верагодна, прыцягне да сябе ўвагу навакольных. Бо ў маленькіх населеных пунктах людзі таксама цягнуцца да прыгожага, але часта не ведаюць, як увасобіць свае ідэі ў рэальнасць.