Несанкцыянаваная акцыя ў Мінску нагадвае эпоху ранняга Сярэднявечча - эксперт
20 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Несанкцыянаваная акцыя апазіцыі ў Мінску нагадвае эпоху ранняга сярэднявечча. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, доктар гістарычных навук, прафесар Веніямін Космач.
Паводле яго слоў, задача любой палітычнай партыі зводзіцца да імкнення ва ўладу, так было, ёсць і будзе, аднак весці такую барацьбу трэба цывілізаванымі метадамі. "Сапраўды, уся выбарчая кампанія праходзіла ў межах дэмакратычных працэдур, хоць агрэсіўныя ноткі адчуваліся ў перадвыбарных выступленнях асобных кандыдатаў, але да апошняга не верылася, што яны пяройдуць небяспечную мяжу", - сказаў Веніямін Космач. А беспарадкі, учыненыя апазіцыяй у Мінску, нагадваюць раннесярэднявечнае варварства. "Так змагацца за ўладу недапушчальна", - упэўнены доктар гістарычных навук.
Акрамя таго, кіраўнік ВНУ катэгарычна непрымальна ставіцца да ўцягвання ў палітычныя гульні неакрэплае моладзі. "Калі асобныя асобы не здольныя інакш весці барацьбу за ўладу, то хай гэта робяць з удзелам сваіх сваякоў - над імі проста пасмяюцца, але навошта падстаўляць жыцці маладых людзей", - здзіўляецца Веніямін Космач. На яго глыбокае перакананне, недапушчальна з-за ўласных палітычных амбіцый правакаваць і падстаўляць іншых людзей, асабліва калі гаворка ідзе пра неапытных маладых людзей.
Разам з тым Веніямін Космач адзначыў упэўненае спакойства ўладаў у гэтай сітуацыі, асабліва вытрыманасць і прафесіяналізм праваахоўных органаў у супрацьстаянні з раз'юшанымі маладзёнамі. Правакуючы беспарадкі, арганізатары паставілі пад пагрозу жыцці людзей, таму іх неабходна прыцягнуць да адказнасці, дадаў ён.-0-