Несанкцыянаваныя мерапрыемствы - незаконныя
Фота з адкрытых крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.
У сувязі з часцейшымі выпадкамі арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў лічым неабходным папярэдзіць аб наступствах удзелу ў іх.
Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення такіх ініцыятыў. Да іх адносяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне. Любое невыкананне ўстаноўленых патрабаванняў цягне адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць.
Грамадзянам, якія не жадаюць удзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах, варта быць больш пільнымі, каб не стаць саўдзельнікамі проціпраўных дзеянняў. За парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, учыненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, наступае адказнасць па ч.1 арт.23.34 КоАП у выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Больш строгае пакаранне атрымае грамадзянін, калі ён удзельнічаў у такой акцыі за ўзнагароджанне. Па ч. 4 арт. 23.34 КоАП яго чакае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Сур'ёзныя наступствы могуць узнікнуць за выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў і транспарантаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян, за здзяйсненне любых дзеянняў, якія парушаюць устаноўлены парадак арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, а таксама падбухторванне да такіх дзеянняў любымі метадамі.
Калі ж удзельнік так званай «мірнай акцыі» не падпарадкаваўся законным патрабаванням службовых асоб пры выкананні імі службовых паўнамоцтваў, да прыкладу, не выканаў патрабаванні разысціся, яго дзеянні ўтвараюць яшчэ адзін склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны арт.23.4 КоАП.
Варта адзначыць, што за здзяйсненне злачынстваў супраць дзяржавы, парадку кіравання
і грамадскай бяспецы прадугледжаны строгія меры адказнасці. Так, арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады на падставе ч. 1 арт. 293 КК пацягне за сабой пакаранне у выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў, а удзел у здзяйсненні такіх дзеянняў – у відзе пазбаўлення волі да 8 гадоў.Калі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў з парушэннем устаноўленага парадку па неасцярожнасці наступіць гібель людзей, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднаму ці некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры, то ў адпаведнасці са арт.369-3 КК за такія дзеянні могуць прызначыць пакаранне у выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, калі яны будуць звязаны з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацякуць парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў (арт. 342 КК).
Адказнасць аж да пазбаўлення волі можа наступіць за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку (арт.363 КК), а таксама за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх з мэтай перашкоды яго законнай дзейнасці (арт.364 КК).
Выпадкі публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, з'яўляюцца падставамі для крымінальнай адказнасці па арт. 361 КК. За пералічаныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, прадугледжана крымінальная адказнасць
у выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, заканадаўствам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны яе пакрыць.
Паважаныя грамадзяне!
Нагадваем: арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах без дазволу на іх правядзенне – незаконныя.
Мы распараджаемся дастатковай колькасцю сіл і сродкаў, каб супрацьстаяць тым, хто не жадае выконваць нацыянальнае заканадаўства.
Заклікаем праявіць разважлівасць і ўзаемную павагу!
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Пракуратура Віцебскай вобласці.