Старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву ўручылі пасведчанне і нагрудны знак майстра гіравога спорту

Председателю Витебского облисполкома Николаю Шерстнёву вручили удостоверение и нагрудный знак мастера гиревого спорта
На «Славянскім базары ў Віцебску» прайшлі адкрытыя абласныя спаборніцтвы па гіравым спорце «Кубак Губернатара».





Як і ў мінулым годзе на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра ў фестывальным Віцебску прайшлі спаборніцтвы сілачоў. Пачаліся спаборніцтвы з паказальных выступленняў гіравікоў. Першым на помост выйшаў старшыня міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту Яўгеній Назарэвіч з Гродна. Сілач усталяваў сусветны рэкорд – 75 разоў падняў дзве 32-кілаграмовыя гіры.

- Гэта дасягненне прысвячаю 75-годдзю Вялікай Перамогі, - падзяліўся Я. Назарэвіч. – Заўсёды прыемна выступаць у Віцебску, у мінулым годзе я таксама ўстанавіў тут рэкорд. Планую паспяхова выступіць на IV Сусветнай Алімпіядзе, якая ў верасні пройдзе ў Віцебску.

Яшчэ адзін рэкорд на «Кубку Губернатара» усталяваў урач-патолагаанатом Віцебскага абласнога клінічнага паталагаанатомічнага бюро Дзмітрый Хальцаў. Віцяблянін на працягу адной хвіліны падняў 50-кілаграмовую гіру 27 разоў!




За спаборніцтвамі назіраў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці летась прыняў удзел у спаборніцтвах чэмпіянату свету па гіравому трыатлоне і кубка свету па гіравым спорце ў Гродне. Тады Мікалай Мікалаевіч прадэманстраваў выдатную фізічную форму і вывеў зборную Беларусі на першае месца ў каманднай эстафеце. Сёння, 18 ліпеня, Мікалаю Шарснёву на плошчы Перамогі ўрачыста ўручылі пасведчанне і нагрудны знак майстра гіравога спорту, а таксама Дыплом і медаль за 1-е месца на чэмпіянаце свету ў Гродне ў 2019 годзе ў намінацыі «Тоўкан гіры вагой 32 кілаграмы адной рукой на працягу адной хвіліны» (вынік – 58 уздымаў).



"Віцьбічы".