Няма нічога важнейшага для чалавека, чым мір і хлеб – Аляксандр Субоцін
Вясенне-летняя засуха адбілася на развіцці сельгаскультур. Аляксандр Міхайлавіч заўважыў, што прыродныя ўмовы гэтага года яшчэ раз пацвердзілі, што лепшы вынік атрымлівае той, хто найстрожэй выконвае тэхналогію, шырока выкарыстоўвае дасягненні аграрнай навукі, ужывае высокаўраджайныя сарты культур, працуе на высокапрадукцыйнай тэхніцы.
У выніку гаспадаркі Віцебшчыны сабралі 624 тысячы тон збожжа. Па вытворчасці збожжа на 1 бало-гектар Віцебская вобласць, як і ў мінулым годзе, заняла 4-е месца, апярэдзіўшы Гомельскую і Магілёўскую вобласці. Нарыхтавана максімум зернасенажу – своеасаблівы рэкорд для вобласці ў гэты няпросты ў частцы нарыхтоўкі кармоў год.
З году ў год высокія вынікі па намалоце збожжа маюць: ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна, СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна, Талачынскі кансервавы завод, Віцебская бройлерная птушкафабрыка, ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна і «Мазалавагаз» Віцебскага раёна.
Тысячны намалот перавысіў 261 экіпаж камбайнераў, двухтысячны – 26. Трохтысячны намалот пераадолеў Максім Серноў з адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна (3,7 тыс. тон).
Лепш за мінулагодні атрымалі і ўраджай алеі рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 17 цэнтнераў з гектара.
– Сёння ў прыярытэце сяўба азімых збожжавых культур пад ураджай будучага года, працягваецца нарыхтоўка кармоў, вядзецца ўборка кукурузы. Стратэгія падказвае: аграрыям вобласці неабходна максімальна павялічыць плошчы пад азімыя збожжавыя і крыжакветныя культуры, каб выйсці на больш высокія вынікі, – нацэліў губернатар Віцебскай вобласці.