Невъзможное" прадстаўленне пакажуць маладыя інваліды Наваполацка

"Невозможное" представление покажут молодые инвалиды Новополоцка

Маладыя інваліды і валанцёры Наваполацка згуляюць у музычным спектаклі-шоу "За 80 дзён вакол свету", паведамілі ў мясцовым гарвыканкаме.

Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня ў Цэнтры культуры Наваполацка. Музычны спектакль "За 80 дзён вакол свету" па матывах твора Жуля Верна паставіла кіраўнік тэатральнага гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Яўгенія Букоціна-Ісупава. Як яна патлумачыла, гэта сумесны праект інвалідаў і студэнтаў-валанцёраў Полацкага дзяржуніверсітэта і іншых устаноў адукацыі горада. Хлопцы наведваюць аддзяленне на працягу года, дапамагаюць маладым людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў сацыялізацыі і інтэграцыі іх у грамадства.

Прэзентацыя стане своеасаблівым экзаменам для хлопцаў, якія наведваюць розныя гурткі аддзялення дзённага знаходжання. Яны самі вырабілі касцюмы і дэкарацыі, рэквізіт для выступлення, відэа-суправаджэнне. Для кожнага з удзельнікаў пастаноўкі гэта дасягненне, якое можна параўнаць з кругасветным падарожжам у тыя часы, калі яшчэ не было самалётаў і хуткасных поездаў. "Тады падарожжа за 80 дзён вакол свету ўяўлялася немагчымым. Чалавек, які здзейсніў яго, па праве мог лічыцца сенсацыяй. Мы па-свойму перакажам гэтую гісторыю і дакажам, што немагчымае магчыма", - адзначылі арганізатары.-

Кацярына Князева, БЕЛТА.