Незаконны вываз цыгарэт на Br90 млн. спынены на беларуска-латвійскай мяжы
18 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская мытня спыніла незаконны вываз партыі цыгарэт папярэднім коштам больш за Br90 млн. на беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мытні.
У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў на пункце пропуску "Урбаны" супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай мытні сумесна з памежнікамі спынілі для праверкі грузавы аўтамабіль "Рэно". Машына пад кіраваннем латвійскага грамадзяніна рухалася з Расіі ў Латвію без грузу. У падлозе і столі рэфрыратара мытнікі выявілі спецыяльна абсталяваныя тайнікі. У іх перавозіліся цыгарэты More з расійскімі акцызнымі маркамі, схаваныя ад мытнага афармлення. Усяго было канфіскавана каля 50 тыс. пачкаў тытунёвых вырабаў.
Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па арт.12.27 і ч.4 арт.14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. У выпадках, калі груз нелегальна перавозіцца ў тайніку, прадметам адміністрацыйнага мытнага правапарушэння з'яўляецца як тавар, так і транспартны сродак. Цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваны да вынясення судом рашэння аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці і канфіскацыі тавару і машыны.-0-