Нідэрляндскі бок зацікаўлены ў абмене тэхналогіямі, кадрамі, вопытам работы прадпрыемстваў Віцебшчыны

Нидерландская сторона заинтересована в обмене технологиями, кадрами, опытом работы предприятий Витебщины
У Віцебску адбылася афіцыйная сустрэча Часовага Паверанага у справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь спадар Паўла ван Ооствейна з кіраўніцтвам вобласці і горада.



Першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў падрабязна расказаў замежнаму дыпламату аб эканамічным патэнцыяле Прыдзвінскага краю.

- Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб больш цесным супрацоўніцтве, у тым ліку, у сферы аграпрамысловага комплексу, - сказаў намеснік начальніка упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей камітэта эканомікі аблвыканкама Аляксандр Ціханаў. - Нідэрландскі бок зацікаўлены ў абмене тэхналогіямі, кадрамі, вопытам работы прадпрыемстваў у галіне мяса-малочнай перапрацоўкі, бульбаводства, геннай інжынерыі ў жывёлагадоўлі. Дарэчы, віцебскія прадпрыемствы і некаторыя галандскія кампаніі ў цяперашні час удзельнічаюць у міжнароднай выстаўцы ”БелАгра“ у г.Мінску, якая з'яўляецца добрай пляцоўкай для прадметных перамоў.

Спадар Паўл ван Ооствейн азнаёміўся з умовамі работы інвестараў у свабоднай эканамічнай зоне ”Віцебск“, звярнуў увагу на выгадныя ўмовы і напрацаваны патэнцыял вобласці ў сферы транспартнай лагістыкі.


Як паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама, Нідэрланды з'яўляюцца значным гандлёвым партнёрам для вобласці. Па выніках першага квартала тавараабарот вобласці з Нідэрландамі склаў 119,6 млн. долараў і вырас у 4,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Спецыфіка знешняга гандлю з гэтай краінай абумоўлена пераважаннем паставак прадукцыі хімічнай прамысловасці. Экспартуюцца таксама тканіны ільняныя, оптыка-механічныя прыборы, электрычная апаратура, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

Аснову імпарту з Нідэрландаў складае асвятляльнае абсталяванне і лямпы накальвання.

На тэрыторыі вобласці зарэгістравана 2 арганізацыі з удзелам нідэрландскага капіталу ТАА ”Мадэрн-экспа“ (вытворчасць высокатэхналагічнага гандлёвага абсталявання) і ТАА ”Мадэрн-трэйдынг“

(рэалізацыя гандлёвага абсталявання на экспарт).

Святлана Дзядзінкіна, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.  

Фота Антона Сцепанішчава - "Віцебскія весці".