Мікалай Чаргінец раскрыў сакрэт сваёй творчай актыўнасці

12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пісьменнік і дзяржаўны дзеяч Беларусі Мікалай Чаргінец падзяліўся сваім сакрэтам творчай актыўнасці. Пра гэта ён расказаў на творчай сустрэчы з намінантамі на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады, якая сёння адбылася ў фестывальным Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Напярэдадні адказу Мікалай Чаргінец сказаў, што гэтае пытанне ён ужо "не аднойчы чуў ад свайго начальства". Сумяшчаць літаратурную дзейнасць і дзяржаўную службу нялёгка, падзяліўся ён. "Аднак, калі чалавек па-сапраўднаму хоча пісаць, то ён будзе пісаць: скарыстаецца любой магчымасцю і кожнай вольнай хвілінай. Я пісаў у трамваях, у рабочыя перапынкі і вольнымі вечарамі, а па выхадных працую проста запаем", - адзначыў ён. Мікалай Чаргінец - адзін з найбольш чытаных рускамоўных аўтараў у краінах СНД. Пісьменнік з'яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій імя А.Фадеева (1990 год) і імя В.Пікуля (1994 год). За раманы "Вам - задание" і "Сыновья" ён намінаваны на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады. Творчая спадчына пісьменніка ўключае больш за 50 апублікаваных навуковых прац і 53 мастацкія творы. Яго кнігі перакладзены больш чым на 20 моў свету. У цяперашні час Мікалай Чаргінец працуе над дзвюма кнігамі, адна з якіх гатова ўжо напалову, другая - на чвэрць, таксама заняты рэалізацыяй праекта па аднаўленні імёнаў беларусаў, якія пакінулі свой след у гісторыі Расіі.-0-