Мікалай Гаўрычэнка: «У Беларусі робіцца нямала, каб прыцягнуць маладых спецыялістаў у сферу аграпрамысловага комплексу»
Рэктар БДАТУ Мікалай Гаўрычанка:
– На нарадзе аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вырашэнне кадравай праблемы немагчыма без стварэння належных умоў на сяле: медыцынская дапамога, транспартнае, гандлёвае і бытавое абслугоўванне.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў краіне ёсць моцныя ўзорныя гаспадаркі, якія з'яўляюцца прыкладам для пераймання, і ўдакладніў, што яны развіваюцца самі і дзякуючы ім квітнеюць невялікія паселішчы.
Ён заклікаў гэты вопыт тыражаваць і не чакаць новых пяцігодак, каб людзі імкнуліся там працаваць.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што кадравы дэфіцыт з'яўляецца, верагодна, сістэмаўтваральнай праблемай галіны. Недахоп кіруючых кадраў і спецыялістаў рабочых прафесій сёння складае каля 10%, ветэрынараў і заатэхнікаў – 15%.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі робіцца нямала для таго, каб прыцягнуць маладых спецыялістаў у сферу аграпрамысловага комплексу. Паводле яго слоў, установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі выдзяляюць мэтавыя квоты, рыхтуюць спецыялістаў разнастайных профіляў і узроўняў. Акрамя таго, ім прадастаўляюцца льготныя крэдыты, даплаты, даступнае жыллё.
Павелічэнне паказчыкаў па ўсіх напрамках у галіне, безумоўнае выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на кожным працоўным месцы, эфектыўная праца ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў, якасная падрыхтоўка кадраў будуць спрыяць развіццю і росквіту сферы АПК.