Мікалай Шарснёў: Беларусь і Расія павінны стварыць кластар па вытворчасці лёну
Беларусь і Расія павінны стварыць кластар па вытворчасці лёну. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу:
— Калісьці Беларусь і Расія займалі лідзіруючыя пазіцыі ў пытаннях вытворчасці лёну і прадукцыі з яго. Але па шэрагу прычын мы страцілі свае пазіцыі. Еўропа пайшла далёка наперад, Францыя заняла першае месца. У свеце цяпер расце попыт на экалагічна чыстую прадукцыю. Льнопрадукцыя, тканіны з лёну запатрабаваны. І мы разам павінны вярнуць страчаныя пазіцыі. Аб'яднаць тое, што сёння маецца, і стварыць адзіны навукова-вытворчы кластар ад навукі і падрыхтоўкі кадраў да вытворчасці тэхнікі, абсталявання і вытворчасці гатовай прадукцыі, каб фарміраваць не толькі аб'ёмы, але і ўплываць на цэнаўтварэнне на сусветным рынку.
Па словах Мікалая Шарстнёва, у свеце цэны на льноводчую прадукцыю растуць:
— І калі мы маем па іншых сельскагаспадарчых напрамках перабольшаную вытворчасць тавараў, то тут якраз можам прырастаць. Навошта вырабляць прадукцыю, якую думаем потым, як рэалізаваць, калі можна вырабляць тое, што запатрабавана.
"СБ". Фота з архіва газеты "Віцебскія весці".