Мікалай Шарснёў: Беларусь заўсёды вылучалася імкненнем да ўкаранення перадавых тэхналогій і развіццю навукі

Рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) у Віцебску сабраў сёння каля 150 удзельнікаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканкамаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў.

 

 

Прыярытэтнымі напрамкамі форуму ў Віцебску з'яўляюцца лічбавыя рашэнні ў нафтахімічнай, энергетычнай, лясной і культурнай галінах. Дадзеныя сферы вызначаны з улікам спецыфікі і інтарэсаў Віцебскай вобласці.

Па словах старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шэрстнёва, Беларусь заўсёды вылучалася імкненнем да ўкаранення перадавых тэхналогій, развіцця навукі і практычнага выкарыстання інавацый у народнагаспадарчым комплексе:

– Сёння ўявіць жыццё без лічбавых тэхналогій проста немагчыма. Віцебская вобласць мае свае адметныя асаблівасці ў сілу прыродна-кліматычных умоў. У тым ліку і па гэтай прычыне мы зацікаўлены максімальна нівеліраваць лішнія затраты на вытворчасці прадукцыі, у побыце і іншых сферах за кошт укаранення перадавых тэхналогій. Форум дазваляюць паказаць лепшыя праекты ў сферы лічбавізацыі, якія сёння ёсць у краіне і магчымыя да ўкаранення.

 

І гэта неабходна рабіць, перакананы кіраўнік рэгіёну. У якасці прыкладу ён прывёў аграпрамысловы комплекс. «Дастаткова затратная галіна. Але рэзерваў для эканоміі вельмі шмат. Гэта выкарыстанне тэхналогій дакладнага земляробства. У перадавых гаспадарках, дзе яны выкарыстоўваюцца, эканомія затрат дасягае 20–25%. Гэта велізарныя рэсурсы. Тое ж датычыцца і побыту. Немагчыма сёння ўявіць паліклініку без электроннай чаргі, электроннага рэцэпту. І такіх прыкладаў шмат ва ўсіх сферах», – канстатаваў Мікалай Шэрстнёў.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму – прынятыя нядаўна нарматыўныя прававыя акты, праца новых сэрвісаў, якія дазваляюць эфектыўна ажыццяўляць міжведамаснае інфармацыйнае ўзаемадзеянне, аказваць электронныя паслугі насельніцтву і бізнесу, а таксама забяспечыць павышэнне эфектыўнасці экспартнага патэнцыялу Беларусі. Асобная ўвага нададзена арганізацыі абароны персанальных даных, асаблівасцям асноўных палажэнняў Закона «Абарона персанальных даных», выкарыстанню Абароненага сегмента Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных.

Важнай тэмай абмеркавання стала таксама лічбавізацыя сферы культуры. У прыватнасці, рэалізацыя буйных лічбавых праектаў, звязаных з інфармацыйнымі сістэмамі музеяў, бібліятэк і архіваў, у частцы прадастаўлення маштабнага аб'ектнага сховішча на рэспубліканскай воблачнай платформе. Яго ўнікальнасць звязана з магчымасцю размяшчэння вялікіх масіваў даных. Прыкладам з'яўляецца аўтаматызаваная сістэма «Музей», прызначаная для размяшчэння фондаў музеяў рэспубліканскага значэння, а таксама буйныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Пры гэтым Нацыянальнай бібліятэкай ужо сёння забяспечана рэзервовае захоўванне ўсіх электронных матэрыялаў і інфармацыйных сістэм на плошчах Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, а таксама Беларускія воблачныя тэхналогіі пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Віцебскага аблвыканкама.

"СБ"